1. Тэлемедыцынскія тэхналогіі.
2. АІС «Электронны рэцэпт».
3. РІАС уліку медыцынскіх і фармацэўтычных кадраў Рэспублікі Беларусь.
4. VOKA.IO – беларуская сістэма віртуальнай рэальнасці для дыягностыкі і лячэння складаных пераломаў.
5. Каталог 3D мадэляў усіх тыпаў пераломаў усіх касцей.
6. Тэхналогіі навучання ў медыцыне VOKA.IO: трэнажоры віртуальнай рэальнасці ў траўматалогіі.
Дэманстрацыя магчымасцяў:
1. Тэлемедыцынскіх тэхналогій для аказання кансультатыўнай дапамогі медыцынскім спецыялістам перыферыйных медыцынскіх устаноў спецыялістамі цэнтральных медыцынскіх устаноў;
2. Адзінай базы даных электронных рэцэптаў і сістэмы забеспячэння доступу да інфармацыі пра прызначаныя і адпушчаныя лекавыя сродкі ў аператыўным рэжыме;
3. Сістэмы ўліку і апрацоўкі інфармацыі аб медыцынскіх і фармацэўтычных кадрах Рэспублікі Беларусь для кіравання персаналам ва ўстановах аховы здароўя, прагназавання патрэбнасці ў медыцынскіх і фармацэўтычных кадрах і планавання прыёму ў медыцынскія ўстановы адукацыі.
4. Прэзентацыя беларускай сістэмы віртуальнай рэальнасці для дыягностыкі і лячэння складаных пераломаў і навучання траўматолагаў.