1. Стваральнік аўдыякніг «BookReader» – гэта сістэма, прызначаная для агучвання адвольных тэкставых файлаў у рэжыме рэальнага часу і стварэння гукавых файлаў.
2. Мабільнае прыкладанне KrokApp (персанальны аўдыягід па гарадах Беларусі) для платформы Android.
3. Эксперыментальны ўзор офіснага суперкамп'ютара з адмысловым праграмным забеспячэннем.
1. Стваральнік аўдыякніг «BookReader» – гэта сістэма, прызначаная для агучвання адвольных тэкставых файлаў у рэжыме рэальнага часу і стварэння гукавых файлаў. Сістэма мае выбар мужчынскага ці жаночага голасу для агучвання тэксту. «BookReader» мае аптымальныя суадносіны паказчыку кошт/якасць прадукту і вышэйшы клас разборлівасці сінтэзаванага маўлення. Сістэма можа таксама выкарыстоўвацца для стварэння рэкламнай маўленчай інфармацыі на аснове тэкставых файлаў; распрацоўкі сістэм апавяшчэння; стварэння запісаў для навучання рускай мове і маўленню.
2. Мабільнае прыкладанне KrokApp (персанальны аўдыягід па гарадах Беларусі) для платформы Android. Распрацоўка дазваляе праслухаць цікавыя гістарычныя і архітэктурныя факты пра больш чым 20 гарадоў Беларусі падчас руху. У мабільнай праграме кантэнт даступны на трох мовах: беларускай, ангельскай, расейскай. Таксама на базе прыкладання KrokApp магчымая распрацоўка мабільных навігацыйных мультымедыя сістэм для розных сфер, напрыклад, распрацоўка мабільнага аўдыягіда для выставы, канкрэтнага горада, музея, комплексу і г.д.
3. Малагабарытны суперкамп'ютар прызначаны для аўтаномных вылічэнняў у навуковых лабараторыях і офісах. Ужываецца для вырашэння вылічальна складаных прыкладных задач мадэлявання.
Адметныя асаблівасці:
арыгінальнае айчыннае канструктыўна-тэхналагічнае рашэнне кампаноўкі вылічальнага вузла;
унікальная айчынная сістэма ахалоджвання вылічальнага вузла на базе радыятараў з запрасаванымі цеплавымі трубамі;
арыгінальнае айчыннае спецыяльнае праграмнае забеспячэнне;
нізкі ўзровень шумоў і энергаспажывання.