Секцыя 6. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

29. Дзяржаўнае прадпрыемства «ЦСОТ НАН Беларусі»

ПРАГРАМНА-АПАРАТНЫ КОМПЛЕКС ДЛЯ МАНІТОРЫНГУ МІКРАКЛІМАТУ ЦЯПЛІЦ


Прылада прызначана для маніторынгу мікраклімату цяпліц і складаецца з сэнсарнага модуля і праграмнага забеспячэння (ПЗ), усталяванага на персанальны камп'ютар, смартфон і да т.п.
Сэнсарны модуль забяспечвае збор і перадачу на аддалены кампутар дадзеных аб мікраклімаце ў цяпліцы (тэмпература паветра, глебы, адносная вільготнасць, канцэнтрацыя СО2 і ўзровень асветленасці).
ПЗ прызначана для прыёму, апрацоўкі, графічнага адлюстравання і захоўвання дадзеных аб мікраклімаце ў цяпліцы.
Распрацаваны праграмна-апаратны комплекс можа выкарыстоўвацца для павышэння прадуктыўнасці раслін, якія вырошчваюцца, у залежнасці ад параметраў мікраклімату цяпліцы.
Вобласць ужывання распрацоўкі: сельская гаспадарка, цяплічныя камбінаты.