Секцыя 6. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

31. НПЦ шматфункцыянальных беспілотных комплексаў

1. Макетны ўзор
Беспілотны лятальны апарат «Буравеснік»
2. Оптыка-электронныя сістэмы


1. БАК «Буравеснік» прызначаны для відэаманіторынгу мясцовасці і аб'ектаў, суправаджэння рухомых аб'ектаў з борта беспілотнага лятальнага апарата з магчымасцю вызначэння іх каардынатаў і перадачы па радыёканале атрыманай відэаінфармацыі на наземны пункт кіравання і іншым выдаленым спажыўцам пры працы ў маштабе часу, блізкім да рэальнага.
Максімальны радыус прымянення - да 300 км, працягласць палёту - да 8-10 ч, максімальная ўзлётная маса - да 310 кг.
2. Тэлевізійная, фота- і інфрачырвоная камеры, інтэграваныя ў бартавое абсталяванне БЛА, прызначаныя для вядзення здымкі участкаў мясцовасці з борта БЛА і вызначэння геаграфічных каардынатаў бачных наземных аб'ектаў у дзённы час у бачным дыяпазоне і ў начны час у інфрачырвоным дыяпазоне. Камеры інтэграваныя з бартавым аўтапілотам.