Секцыя 6. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

35. УП "Геаінфармацыйныя сістэмы"

Шматузроўневая Беларуская касмічная сістэма дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі


Сістэма дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі прызначана для вырашэння задач гаспадарчай дзейнасці і нацыянальнай бяспекі з выкарыстаннем касмічных, авіяцыйных і наземных сродкаў дыстанцыйнага зандавання Зямлі і тэхналогій іх прымянення. Тэхніка-эканамічныя перавагі дасягаюцца за кошт комплекснага прымянення даных дыстанцыйнага зандзіравання. Сістэма распрацоўваецца ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі для прымянення ў картаграфіі, землекарыстанні, сельскай і лясной гаспадарцы, экалогіі, гідралогіі і інш.